Малады Фронт працягвае інфармаваць грамадства

Радыё Рацыя

Малады Фронт працягвае сваю актыўную дзейнасць нягледзячы на зняволенне свайго лідара Змітра Дашкевіча. Па словах намесніцы старшыні арганізацыі  Насты Палажанкі, ладзяцца чарговыя акцыі салідарнасці, аднак цяпер маладафронтаўцы імкнуцца захоўваць максімальныя меры бяспекі.

Наста Палажанка:

- Мы імкнемся не рабіць нейкія адкрытыя акцыі, каб не адпраўляць людзей на адміністрацыйны арышт. Імкнемся дзейнічаць партызанскімі, праверанымі спосабамі. Цяпер гэта распаўсюджванне незалежнай прэсы, распаўсюджванне ўлётак, інфармаванне грамадства пра наяўнасць палітвязняў. І таксама Малады Фронт 2 лютага вывесіў у раёне Нямігі, у цэнтры горада, у дзевяць раніцы, інфармацыйныя расцяжкі з інфармаваннем пра наяўнасць палітвязняў, з патрабаваннем свабоды Дашкевічу і Лобаву. Такія рэчы адбываюцца практычна штотыдзень. Мы не спыняемся інфармаваць грамадства пра наяўнасць палітвязняў у Беларусі.

Лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч разам з паплечнікам Эдуардам Лобавым быў затрыманы 18 снежня 2010 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Хлопцаў абвінавацілі ў збіцці выпадковых мінакоў і асудзілі. Актывісты не прызналі сваёй віны і заявілі пра правакацыі з боку спецслужбаў.

Радыё Рацыя

Фота nv-online.info

 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: