Лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага пераносіцца

Радыё Рацыя

"Беларуская Нацыянальная Памяць" традыцыйна адзначыць дзень народжэння Кастуся Каліноўскага лыжным рэйдам. 

Першапачаткова мерапрыемства планавалася на гэтую суботу, але маразы ды іншыя прычыны прымусілі перанесці яго на тыдзень. Кажа старшыня арганізацыі Анатоль Міхнавец:

- Перанеслі рэйд на наступны тыдзень. У суботу, 11 лютага, адбудзецца рэйд у памяць Кастуся Каліноўскага з Баброўнікаў да Мастаўлянаў. Больш нічога не змяняецца, сустракаемся ў рэдакцыі Радыё Рацыя ў Беластоку а 10.30. Запрашаем усіх жадаючых. Толькі маем просьбу: папярэдне з намі скантактавацца, бо мы яшчэ павінны вырашыць пытанне з транспартам, якім даедзем да Баброўнікаў. У каго няма лыжаў, ёсць магчымасць іх арэндаваць.

Сёння, 2-га лютага, спаўняецца 174 гады з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага. Як мяркуюць, беларускі нацыянальны герой знайшоў свой апошні спачын на гары Гедыміна ў Вільні, пасля таго як быў павешаны на Лукішскім пляцы. 

На 24 сакавіка "Беларуская Нацыянальная Памяць" плануе правесці шэсце ў Вільні ў памяць пра гэта. 

Яна Запольская, Радыё Рацыя.

* * *

Дзень памяці Кастуся Каліноўскага, шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы ды многія іншыя мерапрыемствы плануе ладзіць у гэтым годзе арганізацыя “Беларуская нацыянальная памяць”.

Па словах яе старшыні Анатоля Міхнаўца, большасць з гэтых мерапрыемстваў ужо сталі традыцыйнымі:

- Намі запланаваны лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага на дзень яго нараджэння, таксама запланавана намі традыцыя дня памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні на дзень яго смерці. Як вядома, ён быў забіты маскоўскімі акупантамі 22 сакавіка. І вось мы плануем 24 сакавіка традыцыйна прайсці шэсцем. Таксама традыцыйна мы ўшаноўваем генерала Булак-Булаховіча. Запланаваны роварныя рэйды ў Варшаве і ў Белавежы. 

Як адзначае Анатоль Міхнавец, у плане мерапрыемстваў яшчэ магчымы змены. Першая акцыя – лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага (Баброўнікі – Мастаўляны) адбудзецца ў бліжэйшым часе.

Поўны план мерапрыемстваў знаходзіцца на сайце арганізацыі http://www.b-n-p.org/

Яна Запольская, Радыё Рацыя.

Фота b-n-p.org

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: