Леанід Заіка: Танная нафта – выдатна, але дзе ж танны бензін?

Радыё Рацыя

Беларусь дамовілася з Масквой на выгодныя пастаўкі нафты на 4 гады. 

Аб’ёмы павялічаны на 12%, кошт тоны нафты для Мінска будзе на 400 даляраў ніжэйшым, чым на знешнім рынку.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка зазначае, што дамову не трэба разглядаць як нейкі рэверанс у бок Лукашэнкі. Гэта ўсё вынікае з прынцыпаў Адзінай эканамічнай прасторы – свабоднае перасоўванне тавару.

Але гледзячы на кошты паліва ў Беларусі, зразумела, што народ ад такіх зніжак нічога не атрымлівае.

- У Беларусі на нафце зарабляюць мільярды, беларускаму народу застаецца зусім няшмат. А калі ўлічыць тое, што на бензін у нас НДС, які складае ледзь не палову цаны, то ў сувязі з гэтым узнікае пытанне: што ўвогуле адбываецца? Нафта танная, па 400 даляраў ідзе за 1 тону. 

Каб атрымоўваць сапраўдны прыбытак, трэба навесці парадак у той жа сельскай гаспадарцы, якая ўвесь час датуецца з бюджэту.

Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.

Фота belsat.eu

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: