Хто мае права гаварыць ад імя дэмакратычнай Беларусі?
9 лютага адбудзецца сустрэча шэрагу прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці з дырэктарам па пытаннях Расіі, Усходняга Партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Гунарам Вігандам.
Мэтай сустрэчы з'яўляецца дыскусія з прадстаўнікамі апазіцыйных партый і рухаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі аб рэформах, неабходных для мадэрнізацыі краіны, а таксама аб магчымай падтрымцы ў гэтым працэсе з боку ЕС. На сустрэчы будзе прысутнічаць і сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі, які адзначыў, што яго партыя лічыць непрымальнай ініцыятыву "Офіса за дэмакратычную Беларусь" адносна скарачэння спіса беларусаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.
- Я перакананы, што будзе агучана супольная пазіцыя пра тое, што беларускія грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі не маюць дачынення да гэтай ініцыятывы. У прынцыпе, будзе агучана, што няма ніводнай замежнай структуры, замежнага прадстаўніцтва, якое б мела права манапольнага голасу ад усёй дэмакратычнай грамадскай Беларусі. Гэта, безумоўна, адна з тых тэмаў, якая заўтра будзе агучана.
"Асуджаем любыя спробы зваротаў да еўрапейскіх структураў ад імя беларускай дэмакратычнай грамадскасці без папярэдняга ўзгаднення і публічнага абмеркавання з усімі суб'ектамі," - адзначае Віталь Рымашэўскі.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.
Фота nv-online.info



















Каментары
Дата: сер, 2012-02-08 21:32
Казаць што? Ці мелася на
Казаць што? Ці мелася на ўвазе - гаварыць?
Дата: чцв, 2012-02-09 08:33
Гледзіце не падзярыцеся там!
Гледзіце не падзярыцеся там!