Хэдлайнер другога дня - "Ляпіс Трубяцкі" (фота)
Шматлікія гледачы "Басовішча" чакалі менавіта гэты выступ. "Ляпіс Трубяцкі" - гэта ўжо класіка рок-музыкі.
Гурт утварыўся ў лютым 1990 году. Даў свой першы канцэрт на фэсце «Тры колеры» ў Мінску. Лідэрам ад самага пачатку стаў студэнт Інстытуту Культуры Сяргей Міхалок. Іншымі ўдзельнікамі першага складу былі бас-гітарыст калектыву Дзмітры Свірыдовіч, гітарыст Руслан Уладыка і ударнік Аляксей Любавін.
Удзельнікі гурту «Ляпіс Трубяцкі» збіраліся ў той час пераважна на канцэртах. Пераход групы ад «віртуальнага» існавання да «рэальнага» адбыўся пасля першага сур’ёзнага выступу групы на «Фэсце музычных меншасцяў» у Доме настаўніка ў Мінску.
14 сакавіка 2009 году ў Маладзечне прайшла 13-я цырымонія ўзнагароджання лепшых беларускіх музыкаў «Рок-каранацыя». Крыштальныя кароны ўручаныя ў дзевяці намінацыях. Тры з іх дасталіся гурту «Ляпіс Трубяцкі»: «Песня году» («Зорачкі»), «Альбом году» (Manifest) і вялікая рок-карона — «Гурт году».
Васіль Кроква, Радыё Рацыя. Фота Аляксандра Максімюка.


















