Карагін: Будзем змагацца за формулу “15-15-15”

Радыё Рацыя

Бізнес-супольнасць прапануе ўраду кардынальна рэфармаваць падатковую сістэму Беларусі, бо ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы нашая краіна будзе выглядаць найгорш з пункту гледжання падатковай прывабнасці.

- Наш лозунг – 15-15-15. Гэта значыць 15% НДС супраць 20%, які мы маем сёння. Такое ж патрабаванне ставіцца ў Расіі. 15% - падатак на прыбытак. У нас сёння 18%. Такое ж патрабаванне ставіцца ў Расіі, а ў Казахстане больш ліберальна. І 15% - сацыяльны падатак. У Расіі сёння 30%, у нас 34%-35% , і плаціць толькі наёмны работнік. У нас на кожны рубель выплачанай заработнай платы нагрузка практычна 60%. У Расіі – 40%, у Казахстане – 20%. Таму ў Беларусі не выгадна плаціць заработную плату. Дзе матывацыя працы – як у бізнэса, так і наёмнага работніка.

На кожны рубель заробку ў Беларусі 60% прыходзіцца на падатковыя выплаты, у Расіі – 40%, у Казахстане – 20%. Адбываецца дэматывацыя працы, зазначае Карагін.

Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.

Фота telegraf.by

 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: