Інтэрнэт-конкурс: Хто выйдзе ў наступны тур прэміі Гедройца?
З 1-ага лютага стартаваў блог Літаратурнай прэміі Гедройца. Цягам наступнага месяца ў блогу будзе змяшчацца ўся актуальная інфармацыя, датычная Літаратурнай прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, якія абраны журы ў першым туры прэміі.
З нагоды старту блога абвешчаны онлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі і параўнаць свае літаратурныя густы з густамі прафесійнага журы. Тыя, хто адгадае прозвішчы ўсіх шасці фіналістаў, атрымае два запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца 3 сакавіка ў Мінску. Інфармацыя пра конкурс знаходзіцца тут: blogspot.com
7 лютага на адмысловай прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра, лонг-ліст будзе скарочаны роўна ўдвая: прадстаўнікі арганізацый-заснавальніц прэміі назавуць 6 намінантаў, якія будуць прэтэндаваць на галоўную ўзнагароду, паведамляе bellitaward.blogspot.com


















