Ігар Маслоўскі: У лепшым выпадку - гэта памылка

Радыё Рацыя

На сайце Хартыя’97 з’явілася інфармацыя з заклікам “Народны Байкот Рэжыму – свабодная Беларусь народу!” і ўказаны шэраг прозвішчаў з кантактамі. Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі кажа, што да гэтай кампаніі ён дачынення не мае, а яго кантактныя дадзеныя змешчаны ў якасці каардынатара па рэгіёну.

Мэта змяшчэння такой інфармацыі, па словах Ігара Маслоўскага, застаецца пад пытаннем:

- Пад дадзенымі тэкстаў я не падпісваўся і не даваў сваёй згоды размяшчаць мае кантактныя дадзеныя. Я не з’яўляюся каардынатарам па камнаніі байкоту. Думаю, мае калегі па кампаніі “Справядлівыя выбары” таксама выкажуць сваё стаўленне. Тэкст, на які я даваў дазвол, не знайшоў адлюстравання ў артыкуле, размешчаным на сайце Хартыя’97. На мой погляд, гэта ў лепшым выпадку памылка. У горшым – правакацыя. Размяшчэнне такой інфармацыі наносіць шкоду дэмакратычным сілам Беларусі і дэзарыентуе нашых прыхільнікаў.

Ігар Маслоўскі дадае, што партыя БСДП (Грамада) давала толькі згоду на ўдзел у кампаніі “За справядлівыя выбары” і менавіта ў гэтай кампаніі раней прымала ўдзел.

Аліса Поль, Радыя Рацыя, Брэст.

Фота bsdp-brest.livejournal.com
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Правільная пазіцыя. А што у

Правільная пазіцыя. А што у бакатоўшчыкаў няма сваіх людзей. Як жа яны байкот рабіць будуць.

Ну і правільна, няма чаго

Ну і правільна, няма чаго заядламу грантацмоку Маслоўскаму быць у кампаніі нармалёвых людзей. Няхай ладзіць далей бутафорскія пікеты на задворках Берасьця.

Падзяліцца гэтай старонкай: