Гродзенскую карэспандэнтку Радыё Рацыя дапыталі ў КДБ

Радыё Рацыя

Сёння ў КДБ была выклікана карэспандэнтка нашага радыё Гражына Шалкевіч.

На так званую размову з органамі дзяржбяспекі яна пайшла з адвакатам, якому не дазволі прысутнічаць падчас гутаркі.

Як распавяла Гражына Шалкевіч, яе распытвалі пра ўдзел у мінулагодніх летніх акцых маўклівага пратэсту:

- Я была там разам з адвакатам.  Яго не ўпусцілі, патлумачыўшы гэта тым, што я не з’яўляюся абвінавачанай ці сведкай, таму прысутнасць адваката на гэтай размове зусім не абавязковая. Следчага цікавілі акалічнасці, звязаныя з акцыямі пратэсту, якія адбываліся ўлетку. Падчас гэтых акцый мяне затрымлівалі. Ён пачаў задаваць пытанні датычна майго ўдзелу ў  Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі. Я сказала, што адмаўляюся адказваць на гэтыя пытанні, паколькі не ведаю, як гэтая інфармацыя будзе выкарыстана пазней. Тады ён перавёў размову зусім у іншае рэчышча. Запытаў, ці ведаю я, займаючыся журналісцкай дзейнасцю, аб існаванні адпаведнага закону, згодна з якім праца журналіста без акрэдытацыі забаронена. Пасля чаго азнаёміў мяне з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, дзе прапісана адказнасць за дэскрыдытацыю Рэспублікі Беларусь у публікацыях, аўдыё-, відэаматэрыялах, а таксама аб адказнасці за абразу прэзідэнта. Ну і нагадаў, што калі я займаюся журналісцкай дзейнасцю, то варта памятаць аб гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. А калі ён прыгадаў пра тое, што я была асуджана за ўдзел у “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”, сказаў: "Дай Бог, каб далейшы ўдзел у такога кшталту акцыях абмежаваўся толькі штрафам". Мне гэта не спадабалася, тым самым ён зрабіў акцэнт на тое, што за мной сочаць, і калі я ў наступны раз парушу заканадаўства па гэтым артыкуле, то пакаранне будзе больш суровым. Ён проста нагадаў мне пра гэтыя акалічнасці, зрабіў на іх акцэнт. Але фактычна гэта можна расцэньваць як вуснае папярэджанне. Таксама я запатрабавала, каб быў аформлены пратакол. Ён быў вымушаны пісаць, вельмі здзівіўся і абурыўся. Напрыканцы ён выказаў спадзяванне на тое, што больш мы не сустрэнемся. 

Як распавяла Гражына Шалкевіч, падчас прафілактычнай гутаркі супрацоўнік КДБ вусна папярэдзіў яе аб крымінальнай адказнасці за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

* * *

На заўтра ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі выклікаюць супрацоўніцу нашага радыё Гражыну Шалкевіч. Позву на сустрэчу ёй хацелі ўручыць яшчэ напярэдадні вечарам, але Гражыны не было дома.

А позву на сёння яна праігнаравала па той прычыне, што ў ёй не было ўказана, у якасці каго трэба з’явіцца на “бяседу” – сведкі альбо абвінавачанай. Выклік у КДБ Гражына Шалкевіч звязвае не толькі з працай на Радыё Рацыя, але і з актыўнай дзейнасцю ў непраўладным Саюзе палякаў.

- Зараз я дастаткова часта выязджала з кіраўніцтвам Саюза палякаў на розныя сустрэчы па Гродзеншчыне. І там адбываліся такія гісторыі, што запалохвалі мясцовых актывістаў. У КДБ хіба дакладна ведалі, што на гэтых выходных таксама планаваўся шэраг розных выездаў. Магчыма, з гэтым будзе звязана. Але я не магу казаць аб тым, што асноўнае - праца журналіста. Тут ўсё ў адным.

Зараз Гражына Шалкевіч вырашае пытанне з адвакатам, разам з якім і хоча прыйсці заўтра на размову да супрацоўнікаў КДБ. Выклік пазначаны на 8 гадзін 30 хвілін.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя.

Фота vk.com

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

ни много ли чести не понятно

ни много ли чести не понятно кому?

А ничего такая. Хотя характер

А ничего такая. Хотя характер наверное гадкий.

Да тут получше

Да тут получше смотрится
http://vk.com/id24477866
Нахера ей весь это гемор нужен.

И что дальше? Будет работать

И что дальше? Будет работать на "Рацыю" или все?

Уважаемые, это у Вас за

Уважаемые, это у Вас за правило дискредитировать журналистов?

http://new.racyja.com/news/ivashkevich-za-aktyuny-baikot-parlamentskikh-...

Языкастости у вас в коментах - хоть отбавляй

Ну как дискредитировать? Они

Ну как дискредитировать? Они сами нарываются. Это их стиль. При чем тут: Выклік у КДБ Гражына Шалкевіч звязвае не толькі з працай на Радыё Рацыя, але і з актыўнай дзейнасцю ў непраўладным Саюзе палякаў. Сама накручивает себе аутарытэту. Смешно Никита.

Дискредитация кого???

Дискредитация кого??? Журналистов??? Улыбнуло. Пусть тогда эти журналисты репортажи делают не только им интересные.

Падзяліцца гэтай старонкай: