Глеб Лабадзенка і пытанне беларускай мовы

Радыё Рацыя

Блогер Глеб Лабадзенка атрымаў ад адміністрацыі прадпрыемства «Лідскія харчовыя канцэнтраты» чарговы адказ на яго запыт, датычны беларускай мовы на прадуктах прадпрыемства.

Лабадзенка пытаўся, чаму на ўпакоўках інфармацыя напісана на сямі мовах, уключаючы рускую, але няма дзяржаўнай, беларускай мовы.

- І вось я атрымаў на гэта такі адказ, дзе яны працытавалі Лукашэнку, дзе ён кажа, што руская мова для нас родная і мы яе нікому не аддадзім. Але ж я не заклікаю аддаваць рускую мову. Я ж не пісаў, каб яны адмовіліся ад яе. Я пісаў, чаму яны на дзвюх дзяржаўных мовах не напішуць. Усе адказы практычна аднолькавыя: нібы нічога супраць беларускай мовы яны не маюць, але паколькі маюць права не пісаць на ёй, а пісаць толькі на адной дзяржаўнай, то яны гэтым правам і карыстаюцца.

Глеб Лабадзенка паслаў аналагічныя запыты ў іншыя беларускія прапрыемствы, адкуль усе адказы былі падобныя: "Дагэтуль ніхто не ўздымаў пытання беларускай мовы на ўпакоўках нашай прадукцыі, і таму мы не былі абавязаны яе выкарыстоўваць".

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя. 

Фота labadzenka.by

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: