Гісторыя планеты ў мінералах
Выстава “Каменная Кніга” адкрылася ў гродзенскім Новым Замку. У авальнай зале размешчана значная калекцыя, якая мае амаль стогадовы ўзрост.
У нетрах зямлі, як на агромністых старонках каменнай кнігі, захоўваецца гісторыя планеты. Такое дае тлумачэнне назве выставы яе арганізатар Ніна Сідар.
- Найбольш экзатычныя гэта, канешне, самацветы і кварцы рознага віду. Сярод гэтым мінералаў ёсць па-сапраўднаму ўнікальныя.
Пачаткі мінералагічных збораў належаць гродзенцу Станіславу Жыўне, які ў дваццатых гадах мінулага стагоддзя прывёз каля трохсот цікавых асобнікаў мінералаў і горных парод з Амерыкі. Менавіта ён і стаў дырэктарам музея прыроды, які знаходзіўся на вуліцы Батанічнай.




Карціна з бурштыну.
Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя.
Фота аўтара


















