"Гавары праўду" заключае “Грамадзянскую дамову”

Радыё Рацыя

Грамадская кампанія “Гавары праўду” агучыла стратэгію дзеянняў на бягучы год.

Паводле лідараў кампаніі, 60% беларусаў не давяраюць ні ўладзе, ні апазіцыі. Асноўная мэта “Гавары праўду” -  дагрукацца да гэтай большасці і здабыць яе падтрымку праз рашэнне канкрэтных праблем шэраговых беларусаў. На дадзены момант надрукавана 2 мільёны ўлётак “Грамадзянскай дамовы”, якія будуць распаўсюджаны сярод насельніцтва ў 30 гарадах Беларусі. Па словах намеcніка старшыні кампаніі “Гавары праўду” Андрэя Дзмітрыева, “Грамадзянская дамова” – лагічны працяг дзейнасці грамадскай кампаніі “Гавары праўду”.

– Наша мэта - з'яднаць гэтую новую большасць, тых, хто жадае перамен у Беларусі, але чые інтарэсы ніхто не прадстаўляе. «Грамадзянская дамова» – гэта вельмі дакладны дакумент аб тым, што сапраўды можам зрабіць мы і чаго мы чакаем ад людзей.

Лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў лічыць, што 60% людзей, якія не вераць ні ўладзе, ні апазіцыі, ёсць рэальная сіла, якая можа прывесці да змен у Беларусі.

– Гэтага не зможа самастойна зрабіць апазіцыя, а тым больш асобна ўзятая нейкая апазіцыйная сіла. І зрабіць так, як мы хочам, запрасіць іх на наш бок проста заклікамі немагчыма. У нас ёсць свае інтарэсы, у іх ёсць свае інтарэсы. Па-першае, ім трэба нехта, хто б іх інтарэсы ўлічваў, а па-другое, неяк спрабаваў вырашаць. Мы хочам стаць той сілай, якая гэтыя інтарэсы будзе прадстаўляць, улічваць, вырашаць. Толькі тады яны зрушацца да нас.

Лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў кажа, што праца ў межах “Грамадзянскай дамовы” дапаможа выйсці за межы 20% вядомасці і пазнавальнасці апазіцыі. Першую справаздачу аб выніках кампаніі кіраўніцтва “Гавары праўду” плануе правесці на пачатку красавіка.

Аляксандр Ярашэвіч, Радыё Рацыя, Мінск.

Фота zapraudu.info

ДадатакПамер
Андрэй Дзмітрыеў244.15 КБ
Уладзімір Някляеў501.7 КБ

Каментары

a dzie kankretny? "...рашэнне

a dzie kankretny? "...рашэнне канкрэтных праблем шэраговых беларусаў." Jakija heta prabliemy, jakim czynam ich wyraszac?

udakladniennie. pytannie nie

udakladniennie.

pytannie nie da autarau kamapni "Haramadzianskaja Damova", a da autara tekstu

"Мы должны быть честными с

"Мы должны быть честными с гражданами: мы не можем себе позволить..."

Вот когда позволят "быть честными с гражданами", тогда можно и 10 млн. экземпляров печатать, а пока новозатейство- это макулатура и выброшенные средства грандодавцев.
Хотя, бумага нынче тоже в цене, ее приходится экономить и в обывательских нуждах- сгодятся отпечатанные договора для 2-миллионного получателля.

Некляеў, сябра ВКЛСМ, так што

Некляеў, сябра ВКЛСМ, так што давай Рацыя, пячы!

Падзяліцца гэтай старонкай: