Гарадок: Без Назвы (:B:N:)
Свой сэт адыграў гурт :B:N: Гэтая бярозаўская каманда была заснавана ў 1999 годзе. Музыку для гурту піша гітарыст ды спявак Алесь Лютціч.
Пераможцы фэсту «Басовішча» ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом "Праз сябе", частка песень з якога ўвайшла ў першы альбом "Не трывай" (2004). У 2004 годзе прыймалі ўдзел у тэлефэсце «На скрыжаваннях Еўропы». Удзельнічалі ў якасці гасцей у фэстах Басовішча ў 2004—2007, 2009 гадох, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 года гурт выпусціў інтэрнэт-самотнік "Жыцце маё", які з'яўляецца адным з этапаў напісання новага альбома, які ўбачыць свет хутчэй за ўсё ўвосень 2010 года.
Дзесяць год таму на сцэне бярозаўскага Дому культуры хлопчыкі ўпершыню паўдзельнічалі ў конкурсе маладых выканаўцаў.
-- Мы ніяк не маглі прыдумаць назву, -- успамінае саліст гурта Алесь Лютыч, - а тут ужо на сцэну патрэбна ісці. Ну і вядучая аб’явіла: “Выступает группа без названия”. Без назвы дык без назвы. Так і засталіся.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя. Фота Аляксандра Максімюка.


















