Фотаздымкі з двух бакоў Буга (фота)

Радыё Рацыя

Польшчу і Беларусь аб’яднала фотавыстава ў горадзе над Бугам. “Po obu stronah Bugu” або “Па два бакі Буга” адчынілася ў Генеральным Консульстве Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

Ірына Шпелевіч, аўтарка фатаздымкаў, адлюстравала на іх краявіды, людзей і традыцыі Палесся на Беларусі і Падляшшы ў Польшчы.

Са словаў Ірыны Шпелевіч, шмат чаго яднае розныя бакі Буга.

- Вельмі шмат падобнага. Некаторыя традыцыі каталіцызму і праваслаўя адзрозніваюцца, толькі гэта. Душы ва ўсіх славянскія аднолькавыя – адкрытыя, добрыя, сумленныя, праўдзівыя. Нам людзі дапамагалі. Мы былі шчаслівыя. Вісяць здымкі і ніхто не адрозніць – з якога боку яны зроблены. І яшчэ, памежныя слупы адрозніваюцца – з нашага боку яны чырвона-зялёныя, а з польскага боку – чырвона-белыя.

Ірына Шпелевіч дадала, што адкрыццё фотавыставы “Па два бакі Буга” плануецца яшчэ ў Тэрэспалі і Варшаве.

Выстава фатаздымкаў ў Генеральным Консульстве Рэспубліка Польшча ў Брэсце працягне працу да 16 лютага.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст. Фота аўтара.

 

Падзяліцца гэтай старонкай: