Дыялог паміж уладай і бізнесам зараз проста немагчымы

Радыё Рацыя

З такой заявай на паседжанні круглага стала ў Мінску выступіў прадстаўнік буйнога бізнесу, уладальнік малочнага завода ў Барысаве Віктар Хіневіч.

На думку Хіневіча, размаўляць з дзяржавай, якая сама ўся ў пазыках, сабе даражэй.

- На сённяшні дзень дыялог бізнесу і ўлады проста аб’ектыўна немагчымы. Ёсць асноўны прынцып бізнесу і ўвогуле жыцця - мець кантакт трэба з роўным для сябе. Ёсць у цябе мільён даляраў у кішэні – ты павінен кантактаваць з такім жа чалавекам. Таму што, калі ў яго ў кішэні нічога няма, то ў яго іншая мэта. Дык вось, сёння ў дзяржавы нічога няма – у яе ёсць 37 мільярдаў пазыкаў, тады як можна прыйсці і сказаць: давайце мы з вамі будзем кантактаваць... Гэта бязглуздзіца...

Паводле Віктара Хіневіча, штодзённа ён губляе вялікія грошы, бо цэны на продаж сваёй прадукцыі павінен узгадняць з Міністэрствам эканомікі. І калі кошт тоны малака на таргах у Маскве падае, то ён вымушаны трымаць пазначаную цану. “Тут не дыялог, тут я ў суд хутчэй падам на чыноўнікаў за вымушаныя страты свайго бізнесу”, - кажа Хіневіч.

Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.

Фота empatika.com
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Гэта Хіневіч у нас бізнэс?

Гэта Хіневіч у нас бізнэс? Бізнэс у нас у "чорным спісе" і неўяздны ў ЕС.

Падзяліцца гэтай старонкай: