Чыноўнікі ніжэйшага і сярэдняга рангу перастрахоўваюцца
Дыялог улады і бізнесу тармозяць чыноўнікі ніжэйшага і сярэдняга рангу. Такое меркаванне на паседжанні круглага стала ў Мінску выказаў эксперт Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валерый Фадзееў.
На думку эксперта, гэта адбываецца з-за страху ніжэйшых звёнаў урада браць на сябе хоць нейкую адказнасць.
- На жаль, чыноўнікі ніжэйшага і сярэдняга ўзроўню, як правіла, у нас не прымаюць рашэнні, часам проста баяцца прымаць рашэнні. Не прыняў рашэнне, нібыта і адказнасці няма. А прыняў рашэнне – можа з’явіцца адказнасць. Трэба вырашаць пытанне такім чынам, што, калі мы маем у апараце Міністэрства эканомікі, у апараце ўрада спецыялістаў, каб голас гэтых спецыялістаў быў чутны, каб не казалі, як у вядомым фільме: сам дурак.
Калі бюракратычная сістэма застанецца без зменаў, то закон аб лабісцкай дзейнасці, які распрацоўваецца ў бізнес-колах, не прынясе карысці, нават калі яго прымуць.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.
Фота bayun.ru


















