Чарговая заява "Офіса за дэмакратычную Беларусь"

Радыё Рацыя

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" прапанаваў імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць з чорнага спісу Еўрасаюза і агучыў іх у еўрапейскіх інстытутах.

"Спіс кандыдатаў на выключэнне быў падрыхтаваны ў кансультацыі з беларускімі і міжнароднымі грамадскімі арганізацыямі. Імёны ўключаныя ў яго, не могуць быць раскрытыя без іх папярэдняй згоды," - чытаем ў сённяшняй заяве "Офіса за дэмакратычную Беларусь". Старшыня цэнтра "Прававой трансфармацыі" Алена Танкачова адзначае, што ні праваабарончая арганізацыя, якую яна ўзначальвае, ні сем'і палітвязняў не прымалі ўдзелу ў кансультацыях па гэтым пытанні.

- Спадарыня Стужынская ў дадзеным выпадку агучвала свой пункт гледжання, які ніякім чынам не быў абмеркаваны і не ўзгоднены папярэдне ў асяродку беларускіх грамадскіх арганізацый. Механізмаў для такога абмеркавання дастаткова, ніякага публічнага абмеркавання з гэтай нагоды не было, спадарыня Стужынская, па-мойму, агучыла выключна сваё асабістае меркаванне, якое выклікала крытыку ў асяродку беларускай незалежнай прэсы, гэта, канешне ж, выклікае дадатковую насцярожанасць.

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" распаўсюдзіў заяву адносна спісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.

"Зважаючы на той факт, што Еўрапейскі саюз не мае намеру ўводзіць сапраўдныя эканамічныя санкцыі дзеля аказання ціску на беларускія ўлады, шэраг беларускіх арганізацый і палітыкаў палічылі, што ўнясенне зменаў у так званы "чорны спіс“ наблізіць час вызвалення палітычных вязняў у Беларусі", — чытаем ў разпаўсюджанай сёння заяве.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Гэтая Стужынская - увогуле

Гэтая Стужынская - увогуле ніхто! Трэба ўсім і ўсюды менавіта так гаварыць! Кабета, якая нікога і нічога не можа прадстаўляць!

Уже Олечка прибила без

Уже Олечка прибила без проблем на Родину(на границе ее госпожу не шмонять как других опонентов)Ее подруга уже открила очередной офис в РБ и с головой кинулась сколачивать экспертную группу для очередной мартовской поездке в Брусель. в группу вошли все приближонные экспкрти.эти две особи уже сильно озаботились проблемами образования.Как в безмозглой Европе кончились денги на гражданское общества и демократию. .а Олечка его уже в Белоруссии построила. Денги поевились по усилению образования ,там эти особи и поевились.Чисто комерческий проект по отмиванию денег в безмозглой Европе.Когда за них возмутся как за Литвинову.Во всех проектах мелкают одни и теже лица. точно как на выборах ,вы придурки выбирайтеи участвуйте,а списки депутатов уже утвержденные. Ее подруга просить присилать заявки для поездки в Брусель,но группа экспертов уже укомплектована.Всем трезвым белорусам посвещается.

Увядзенне санкцыяў таксама

Увядзенне санкцыяў таксама патрабуе выдаткаў і прычым не малых. А дзе гарантыя, што гэта не выкліча зваротны эфект. Ці ўсе краіны ЕЗ гатовыя іх падтрымаць? А можа Расія, знаходзячыся ў адзінай эканамічнай прасторы з Беларуссю, адкажа Еўропе тымі ж метадамі? Ды ў ЕС цяпер праблем столькі, што хапіла б сродкаў на стабілізацыю сітуацыі ў сябе, каб зусім не рассыпаўся ўжо хісткі дом.

Падзяліцца гэтай старонкай: