Брэстаўчанаў агітуюць за родную мову
Больш трох тысяч брэстаўчанаў атрымалі інфармацыйную прадукцыю ў межах кампаніі "Наша Мова", якую ладзіць моладзевая ініцыятыва "Аазіс" і суполка Моладзі БНФ.
Налепкі, значкі ды ўлёткі актывісты распаўсюдзілі на акцыях, якія праводзіліся на вуліцах горада. Да 21 лютага, Міжнароднага дня мовы, маладзёны рыхтуюць новыя мерапрыемствы ды інфармацыйную прадукцыю.
Старшыня брэсцкай суполкі Моладзі БНФ Сяржук Кавалько адзначае, што акцыі праходзяць паспяхова:
- Мы выпусцілі каля дзвюх тысяч улётак і вырабілі значкі. Бліжэйшым часам плануем масавы распаўсюд улётак, якія засталіся. На гэтых выходных брэстаўчане атрымаюць усю нашу прадукцыю. Галоўная мэта кампаніі – гэта папулярызацыя беларускай мовы.
Маладзёны заклікаюць грамадства звярнуць увагу на стан роднай мовы, асэнсаваць важнасць надання ёй статуса адзінай дзяржаўнай мовы.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст.



















Каментары
Дата: нядз, 2012-02-05 15:45
Што за "абракадабра"
Што за "абракадабра" шаноўныя? Калі Вы беларусы, то не пішыце расейскімі ліксічнымі нормамі - "берасьцейцы", якія брэстаўчане? Бо ж Берасьце..
Дата: пан, 2012-02-06 16:42
А хто такія брэстаўчане?!
А хто такія брэстаўчане?! Хацелася б пазнаёміцца.
Ведаю, як і старшыня берасьцейскай суполкі моладзі БНФ Сяржук Кавалько і абсалютная большасьць беларускамоўных жыхароў Берасьця, берасьцейцаў.
Дата: чцв, 2012-02-09 20:05
Мовазнауцы ці Рацыя, дык як
Мовазнауцы ці Рацыя, дык як будзе дакладна брэстаучане ці берасцейцы?
Дата: чцв, 2012-02-09 23:03
Гледзячы як вы называеце
Гледзячы як вы называеце горад. Калі Берасце - то берасцейцы. Але мы прытрымліваемся школьнага правапісу.