Брэстаўчан заклікалі радавацца жыццю

Радыё Рацыя

Імпрэза пад назваю “Я – жывы!” 30-га лістапада прайшла ў Брэсцкім абласным культурным Цэнтры.

Галоўнаю мэтаю канцэрта, са словаў яе ініцыятараў, было памкнуць людзей задумацца аб тым, што акрамя праблем у жыцці існуюць яшчэ і пазітыўныя моманты. З іх словаў, у краіне зараз не лепшыя часы: разлады ў эканамічным і сацыяльным жыцці. Але, не гледзячы на тое, варта цаніць жыццё і не забываць насалоджвацца яго момантамі.

Арганізатар канцэрта Ігар Пашэчка патлумачыў, чаму ў Брэсце павінна мець месца музычная імпрэза такога кшталту:

- Такія канцэрты важныя зараз па той простай прычыне, што людзям жывецца цяжка, вельмі шмат шэрых дзен. Такія мерапрыемствы дапамагаюць. Канцэрт прысвечаны такім людзям, як Сяргей Снарскі, Нік Вурджэсік. Яны, як маякі, для нашых людзей. І таму гэты канцэрт, як светлая пляма на заканчэнні восені, пачатку зімы. Мы хацелі, каб было проста добра, цёпла, душэўна.

Удзельнік музычнай імпрэзы, лідар гурта Байкі Бай Аляксандр Крываносаў распавёў пра тое, чаму ўзнікла неабходнасць удзелу ў такім канцэрце:

- Спадабалася вельмі ідэя самога канцэрта. Справа ў тым, што сёння нялёгкія часы ў нашай дзяржаве: эканамічна, эмацыянальна цяжка. Таму ідэя такога здаровага, бадзёрага аптымізму вельмі цікавая.

Са словаў Ігара Пашэчка, ідэя канцэрта да яго прыйшла пасля прагляду відыёроліка хрысцінскага прапаведніка Ніка Вурджэсіка.

У канцэрце прынялі ўдзел такія гурты, як DramRockStudio, Байки Бай і Слайды.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.
 

ДадатакПамер
Ігар Пашэчка898.02 КБ
Аляксандр Крываносаў444.96 КБ
Падзяліцца гэтай старонкай: