BosaeSonca рыхтуе праграму са струннымі інструментамі
Першая спроба гурта выступіць са скрыпкамі ды віяланчэллю ўдала прайшла ў мінскім клубе "Графіці" ў межах серыі "Тузін. Unplugged".
Лідар BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў кажа, што думае працягнуць гэтае супрацоўніцтва з класічнымі інструментамі.
– Гэта для нас было эксперыментам. Я думаю, што такі фармат выступу са струнным трыо мы працягем і дапрацуем да больш паўнавартаснай канцэртнай праграмы. І магчыма будем прэзентаваць не толькі ў Мінску, але можа быць пакажам на той жа Бардаўскай восені альбо яшчэ дзесьці ў Польшчы. Было б файна.
Зараз гурт будзе складаць адмысловую праграму і, верагодна, увесну пачнецца яе прадстаўленне на беларускай сцэне.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя, Мінск
Фота: budzma.org


















