БНФ непакоіць нашэсце кітайскага бізнесу

Радыё Рацыя

“Управа БНФ з глыбокай занепакоенасцю адзначае інтэнсіфікацыю нераўнапраўных і шкодных для інтарэсаў беларусаў эканамічных стасункаў паміж кіраўніцтвам Беларусі і ўладамі ды бізнэсам Кітайскай Народнай Рэспублікі”, - гаворыцца ў распаўджанай заяве партыі.

“Прыцягненне ўрадам і прадпрыемствамі Беларусі кітайскіх крэдытаў павялічвае цяжар запазычанасці Беларусі і набліжае яе банкруцтва”, - заяўляе намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

– Мы на гэту праблему звярталі ўвагу грамадства яшчэ ў час прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. У той час нашыя хваляванні яшчэ не зусім з разуменнем успрымаліся іншымі палітыкамі. Але цяпер пачынаюцца працэсы актыўнага ўключэння ў эканоміку Беларусі кітайскай эканомікі. Атрыманне кітайскіх крэдытаў, будаўніцтва кітайскіх аб'ектаў – гэта ўсё вядзецца на ўмовах непрымальных для нашай краіны, для беларускага народа, бо крэдыты, атрыманыя ўрадам Беларусі, павінны накіроўвацца па ўмовах кітайскага бока толькі на пакупку тавараў кітайскай вытворчасці.

Нераўнапраўнасць беларуска-кітайскіх эканамічных стасункаў добра дэманструе статыстыка, як лічаць у БНФ. Адмоўнае сальда гандлёвага балансу з КНР склала ў мінулым годзе для Беларусі 1 мільярд 360 мільёнаў даляраў. Управа Партыі БНФ таксама падзяляе заклапочанасць жыхароў Мінска запланаваным знішчэннем мінскага парку імя 40-годдзя Кастрычніка дзеля пабудовы на яго месцы кітайскага атэлю “Пекін”.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя.

Фота belarus.by

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Просто денги очень нужны.

Просто денги очень нужны. Саша только забыл - хочешь потерять друга. отдолжи денег!

Падзяліцца гэтай старонкай: