Бізнес не пойдзе на выбары
Цікавасць прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах вельмі невысокая, як заяўляе сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.
- Удзел у парламецкіх выбарах перадусім вялікая рызыка для бізнесу – усё згубіць або нават патрапіць у турму. Другое, шанец выйграць выбары блізкія да нуля. Трэцяе, калі нават у гэты парламент патрапіць, то шанец рэалізаваць інтарэсы бізнес-супольнасці таксама слабы. Таму цікавасць бізнес-супольнасці да ўдзелу ў парламецкіх выбарах пакуль невялікая.
Пры гэтым, як зазначыў калега Маргелава па канфедэрацыі Уладзімір Карагін, зараз улада вядзе перамовы з прадстаўнікамі бізнесу наконт удзелу ў выбарах.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.
Фота charter97.org


















