Беластоцкай моладзі - пра беларускую культуру

Радыё Рацыя

Гурты "Рэлікт" і "Б.Н." зайгралі ў Беластоку. Канцэрт прайшоў у межах праекта BeforeBasowiszcza. Імпрэза ладзіцца Беларускім аб’еднаннем студэнтаў ужо другі год.

Жыхары Беластока маглі пачуць беларускую музыку і даведацца пра сам фестываль "Басовішча". Фэстываль музыкі Маладой Беларусі пачынаецца ўжо праз месяц - 22 ліпеня.

Паводле слоў старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў Касі Кузьміч, імпрэза арганізуецца, каб пашырыць веды пра беларускую культуру ў Беластоку.

- На жаль, гэтыя веды сярод маладых абмежаваныя і, на жаль, абмежаваныя да таго, што Беларусь зараз для іх гэта толькі дыктатура і Лукашэнка. Робячы такое мерапрыемства ў Беластоку, хочам прыцягнуць маладых людзей, каб яны пабачылі, што беларускае можа быць таксама файным.

Сёння ў 18 гадзін у клубе "Капілювак" працяг мерапрыемства. Гаварыць будуць пра міфы і факты беларускай культуры. Запрошаны госці - вядомы мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў і філосафы Валянцін Акудовіч і Уладзімір Мацкевіч.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя, Беласток.
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: