Беласток мае новага віцэ-прэзідэнта

Радыё Рацыя

Гэта прафесар беластоцкага ўніверсітэта Рэната Пшыгоцкая. Замяніла яна на гэтым месцы Тадэвуша Арлуковіча, які ў 2011 годзе стаў дэпутатам у польскі Сенат.

Новы віцэ-прэзідэнт адказваць будзе за сацыяльную дапамогу, культуру, спорт ды прасоўваннем горада. Адной з галоўных задач, якую вызначыла сабе Рэната Пшыгоцкая – гэта прасоўванне горада ў еўрапейскім маштабе. У гэтай дзейнасці яна хоча выкарыстаць патэнцыял нацыянальных меншасцяў, якія жывуць у Беластоку.

- Вялікая сіла Беластока – гэта разнастайнасць, культурная разнастайнасць, рэлігійная разнастайнасць, нацыянальная разнастайнасць. Я збіраюся менавіта абапіраючыся на гэтую разнастайнасць папулярызаваць горад. Буду старацца ствараць магчымасці выкарыстання таго, што найважнейшае і найпрыгажэйшае ў кожнай культуры, у кожнай меншасці.

Новы віцэ-прэзідэнт -- дэкан эканамічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку. Таксама тут прафесарам з’яўляецца прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі. Пшыгоцкая спецыялізуецца ў грамадскіх фінансах, прамлемах развіцця вёскі ды сельскай гаспадаркі. Рэната Пшыгоцкая гэта першая жанчына на становішчы віцэ-прэзідэнта ад 1994 года.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя, Беласток.

Фота: Anatol Chomicz

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

і ў чым сэнс і важнасць гэтай

і ў чым сэнс і важнасць гэтай інфармацыі для беларусаў?

але беларусы жывуць і ў

але беларусы жывуць і ў Беластоку

Падзяліцца гэтай старонкай: