Беларускія могілкі ў Варшаве

Радыё Рацыя

На гэтым тыдні, з якім звязаная Радаўніца – велікоднае памінанне памерлых, запрашаем наведаць варшаўскія могілкі, дзе пахаваныя нашыя выбітныя суайчыннікі.

Хрысціяне звязваюць Радаўніцу з радасцю, якую прынесла Уваскрэсенне Хрыстовае і дзеляцца гэтай радасцю з памерлымі, якіх яно тычыцца у першую чаргу. 

Таму і мы з вамі наведаем магілы выбітных беларусаў. Паспрабуем знайсці іншую Варшаву, напэўна, і невядомую большасці яе жыхароў, але надзвычай важную для нас – назавем яе "беларускай Варшавай".

Слухайце ў праграме "Краязнаўчыя кропкі" 4 траўня ў 15.05 паводле беларускага часу і адпаведна ў 14.05 паводле польскага часу (паўтор у гэты ж дзень у 24.05, 5 траўня ў 06.05 і 8 траўня ў 16.05 - паводле беларускага часу). Нашым экскурсаводам будзе старшыня арганізацыі "Беларуская Нацыянальная Памяць" Анатоль Міхнавец.

На нашым сайце ў раздзеле "Перадачы" маеце магчымасць паслухаць або спампаваць гэтую, а таксама ранейшыя праграмы "Краязнаўчыя кропкі". Таксама пішыце на адрас zapolskaja@racyja.com.  

Генерал Якуб Ясінскі, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстання 1794 года. Магіла каля санктуарыя Маці Божай Пераможнай

Грамадскі дзяяч, ветэран нацыянальнага руху, літаратар Ян Жамойцін. Праваслаўныя могілкі

Ігумен Мітрафан Будзька. Прадзед Паўла Севярынца. Праваслаўныя могілкі

Магіла на Павонзках, дзе пахаваная Марыя Ямант - каханая жанчына Кастуся Каліноўскага

Ян Булкаг - знакаміты майстар фатаграфіі, этнограф, фалькларыст. Варшаўскія Павонзкі 

Пісьменнік і празаік Тадэвуш Даленга-Мастовіч. Павонзкавыя могілкі

 Каля магілы Чэслава Немэна на Павонзкавых могілках заўсёды кветкі

Кампазітар, дырыгент і педагог Станіслаў Манюшка. Павонзкавыя могілкі

Фота: Яна Запольская.  

Падзяліцца гэтай старонкай: