Беларусь паміж выбарамі – тэма сустрэчы ў Варшаве

Радыё Рацыя

"Беларусь паміж мясцовымі і прэзідэнцкімі выбарамі" - пад такім назовам у Варшаве праходзіць сустрэча, прысвечаная апошнім падзеям у Беларусі. 

У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх праваабарончых арганізацый. Мадэратарам сустрэчы выступае Адам Бусуляну – каардынатар беларускай праграмы арганізацыі Еўрапейскі абмен. Беларускі бок прадстаўляюць Уладзімір Лабковіч з праваабарончага цэнтру "Вясна", Алесь Лагвінец з "Руху "За Свабоду", а таксама старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта -  Алег Гулак:

- Будуць паднятыя пытанні мясцовых выбараў, наколькі яны былі дэмакратычнымі, і як яны праходзілі, пытанні цяперашняга стану правоў чалавека ў Беларусі, і перспектывы прэзідэнцкіх выбараў, чаго мы чакаем, што мы бачым у перспектыве.

Падчас сустрэчы адбудзецца таксама прэзентацыя "Рапарта вынікаў маніторынга выбараў". Маніторынг праводзіўся падчас мясцовых выбараў у Беларусі. 

Канферэнцыя праходзіць у памяшканні Хельсінкскага Фонда правоў чалавека ў Варшаве.

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя

Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна"

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: