Артур Клінаў заняты чарговым блокбастэрам

Радыё Рацыя

Вядомы мастак-авангардыст і літаратар Артур Клінаў працуе над новым вялікім праектам – сцэнаром да экранізацыі славутай кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Гэтую замову Клінаў атрымаў ад кінастудыі «Беларусьфільм».

Калі ўсё будзе добра, прыканцы сёлетняга года кінастудыя пачне працу над фільмам. Па словах Клінава, плануецца зняць дзве версіі – для тэлебачання і для кінатэатраў.

- Зараз я працую над вялікім праектам, раблю сцэнар па матывам твора Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня". Гэта будзе такая вялікая экранізацыя Баршчэўскага, праект для "Беларусфільма". 4 серыі для тэлеверсіі плюс блокбастэр - кінавесія для кінатэатраў. Працу над фільмам плануецца завершыць у 2012 годзе.

Дарэчы, у Клінава гэта не першые супрацоўніцтва з кінстудыяй «Беларусьфільм». Летась ён прымаў удзел у здымках фільма «Масакра», над якім працаваў кінарэжысёр Андрэй Кудзіненка. Гэты фільм гледачы павінны паглядзець ужо сёлета.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: