Алесь Міхалевіч сустрэўся з Урмасам Паэтам
Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах, цяпер палітуцякач Алесь Міхалевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Паэтам.
“Гэта палітык, які здаўна цікавіцца беларускімі пытаннямі, які займае даволі ўзважаную пазіцыю адносна Беларусі, патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення катаванняў у беларускіх турмах,” -- кажа Алесь Міхалевіч.
- Міністр замежных спраў Эстоніі лічыць, што ЕС павінен працягваць палітыку санкцый і палітыку вельмі жорсткага выказвання патрабаванняў па вызваленні палітвязняў і павінен працягваць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, грамадскім арганізацыям, прафсаюзам, СМІ Беларусі.
Як паведаміў Алесь Міхалевіч, на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у лютым будзе разглядацца пытанне аб узмацненні жорсткасці санкцыяў адносна Беларусі.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.
Фота Радыё Рацыя



















Каментары
Дата: чцв, 2012-02-02 15:40
Да, уж! Эстония самый,
Да, уж! Эстония самый, пожалуй, демократичный партнер белорусской оппозиции. Один законопроект о принудительной стерилизации чего стоит.