Агнешка Казлоўская-Раевіч: падвядзенне вынікаў візіту
Скончыўся візіт на Падляшша ўпаўнаважанай польскага ўрада па справах роўнага трактавання Агнешкі Казлоўскай-Раевіч. Наведванне звязана з нацыска-дыскрымінацыйнымі інцыдэнтамі, якія праходзілі на працягу мінулага года на Падляшшы.
Невядомыя знішчылі і апаганілі тады сінагогу ў Орлі і польска-літоўскія ўказальнікі ў Пуньску. Міністр сустрэлася з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей Падляшша.
Паводле слоў міністра Агнешкі Казлоўскай-Раевіч, у час спаткання выказаны былі прасторы, у якіх неабходна інтэнсіўнае супрацоўніцтва абодвух бакоў.
- Найважнейшай сярод іншых прастор была сфера адукацыі, працы па фармаванні грамадскай свядомасці адносна гэтай праблемы. Іншая справа - гэта змены ў патрабаваннях да школьнага навучання на ўзроўні цэнтральнай адміністрацыі і самакіравання ў межах роўнага кіравання і ўплыву на праявы дыскрымінацыі. Ёсць правілы, якія забараняюць дыскрымінацыю, фашысцкую сімволіку. Нашыя службы павінны яшчэ навучыць, як правільна распазнаваць наступствы гэтага і якім павінна быць эфектыўнае пакаранне.
У час візіту ў Беласток міністр Казлоўская-Раевіч абвясціла таксама конкурс на мастацкую працу па тэме “Падляшская мазаіка – у пошуках супольнасці памежжа”. Галоўная задача – паказаць суіснаванне людзей розных культураў, рэлігій ды нацыянальнасцей. У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці і моладзь усіх школ з Падляшша. Працы можна дасылаць да канца траўня на адрас шостага ліцэя ў Беластоку.
Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя.
Фота przk.pl


















