Адкрыццё "Басовішча" пад песню "Я нарадзіўся тут" (фота)
Крыху са спазненнем у 19.40 быў афіцыйна адкрыты фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча-2010". Аб гэтым абвесцілі вядучыя фэсту рэпер Кроў і саліст гурта Znich Алесь Таболіч.
Першымі ў гэтай канцэрнай частцы выступіў гарадоцкі гурт RIMA разам з вучнямі Гарадка. Яны разам праспявалі кавер песні Зміцера Вайцюшкевіча "Я нарадзіўся тут".
Традыцыйна праграма фэсту складаецца з трох частак: конкурс, вольная сцэна і выступы гасцей. Так будзе і гэтым разам.
Вольная сцэна пройдзе ў другі дзень. У межах яе выступяць гурты: CherryVata (Беларусь), Open Space (Беларусь), The Spouds (Варшава), Kuba Rozpruwacz (Польшча, Гайнаўка).
Эстафету ў гурта RIMA пераняў яшчэ адзін гурт з Падляшша Schody.
Традыцыйна публіка на "Басовішчы" адрываецца.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя. Фота Аляксандра Максімюка.


















