66 год таму на Беласточчыне былі спалены беларускія вёскі
Сёння спаўняецца 66-ая гадавіна з дня, калі гарэлі вёскі Шпакі, Зані і Канцавізна на Беласточчыне. Загад спаліць вёскі аддаў камандзір атрада польскага ўзброенага падполля Рамуальд Райс "Буры".
Увечары 2 лютага 1946 года жаўнеры "Бурага" ўвайшлі ў вёску Шпакі. Тут ад рук жаўнераў падполля загінула 7 чалавек, у той час ужо гарэла вёска Зані,як гаворыць ураджэнец вёскі Юзэф Антанюк:
- Дом, хлеў спалілі, матку забілі, агулам было забіта 24 асобы, 2/3 усіх будынкаў спалена. Засталося некалькі будынкаў, і тое толькі таму, што яны былі паблізу каталіцкіх забудоваў. У двух дамах жылі каталікі, былі б праваслаўнымі, дык усё б спалілі.
Рамуальд Райс “Буры” ў кастрычніку 1949 года быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Сярод злачынстваў, якія былі пастаўлены яму ў віну, было і спаленне беларускіх вёсак Зані, Шпакі, Канцавізны, Вулькі Выганоўскай, Заляшанаў і забойства больш 30 фурманаў, закатаваных каля Старых Пухалаў. Жыхары спаленых вёсак да сённяшняга дня помятаюць “Бурага”.
- А “Бурага” як сёння памятаю. На вуліцы з сабой людзей забраў. Не вярнуліся. Адсюль фурманаў забраў, таксама не вярнуліся. Беларусаў дык дакладна не любіў, таму і хаты паліў, хацеў знішчыць. Адна хата засталася, дык ад яе яшчэ частку зруба бацька ўратаваў.
У верасні 1995 года прысуд Рамуальду Райсу "Бураму" быў скасаваны пастановай Варшаўскага вайсковага суда. У прысудзе чытаем, што ўсе дзеянні Рамуальда Райса "Бурага" былі накіраваны на дасягненне вышэйшай мэты, якой была самастойнасць Польшчы. Падчас крывагага рэйду Рамуальда Райса "Бурага" з 29 студзеня па 2 лютага 1946 года загінула каля сотні мірных жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне. Інстытут нацыянальнай памяці ў 2005 годзе ў заключнай частцы рапарта ў справе падзеяў 1946 года піша: "не аспрэчваючы змагання за самастойнасць Польшчы, трэба прызнаць, што забойства фурманаў і спаленне вёсак маюць прызнакі генацыду, і нельга гэтага разглядаць як змананне за незалежнасць Польшчы".
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.



















Каментары
Дата: чцв, 2012-02-09 15:32
Такое станаўленне да
Такое станаўленне да беларусаў было і да вайны. А вось цікава, якая рэакцыя польскіх улад будзе на гэты артыкул. Калі паказалі "Талаша", то вОю было з боку афіцыйнай і не зусім афіцыйнай Польшы... А тут жывы сведка, экскурс у гістрыю і ўсё такое. Улічваючы, што "Рацыя" працуе на грошы МЗС Польшы, усё гэта выглядае неяк незвычайна.
Дата: суб, 2012-02-11 15:51
Гэта толькі як за расейскія
Гэта толькі як за расейскія грошы працуюць дык маўчаць у анучку. Не ацэньвайце палякаў савецкімі меркамі