4000 віншавальных паштовак Алесю Бяляцкаму (фота)

Радыё Рацыя

Амаль чатыры тысячы віншавальных паштовак для беларускага праваабаронцы - такім вынікам завяршылася акцыя "Салідарныя з Беларуссю. Паштоўка для зняволенага Алеся Бяляцкага".  

Польскія няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць пры “Групе замежжа” - зладзілі акцыю адпраўкі віншавальных паштовак у турму старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды ягонага дня народзінаў - кажа адзін з арганізатараў акцыі Томаш Гарбоўскі:

- Мы былі здзіўленыя тым, што столькі асобаў ведае кім з’яўляецца Алесь Бяляцкі. Усе хацелі нейкім чынам выказаць яму сваю падтрымку і салідарнасць. Таксама віншавальную паштоўку Алесю падпісаў Тадэуш Мазавецкі, Хенрык Вуец, Ян Літыньскі, дарадца прэзідэнта. Нам гэта падаецца натуральным, з іншага боку мы хацелі б выразіць сваё шкадаванне, што Польшча, польскія ўлады спрычыніліся да да таго, што Алесь апынуўся ў турме.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы на пачатку жніўня нібыта за ўхіхеленне выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах, за што яму пагражае да сямі гадоў турмы. Праваабаронцу затрымалі на падставе інфармацыі перададзенай беларускаму боку польскай Генеральнай пракуратурай.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

ДадатакПамер
finito_Ales_net1.jpg151.14 КБ
kartka1.jpg117.41 КБ
kartka2.jpg109.61 КБ
kartka3.jpg102.14 КБ
Падзяліцца гэтай старонкай: