125-годдзе Уладзіслава Талочкі

Радыё Рацыя

Гродзенцы прыгадваюць беларускага рэлігійна-грамадскага дзеяча і літаратуразнаўца айца Уладзіслава Талочку з нагоды 125-годдзя з дня яго нараджэння.

Тое, што пачынальнік нацыянальнага каталіцкага беларускага руху родам з Гродна, цяпер ведаюць не многія. Бо на думку даследчыка яго біяграфіі Янкі Трацяка, палітыка ў дачыненні беларусаў і носьбітаў нацыянальнай ідэі, якая выкідвае іх з гістарычнай памяці, незразумелая.

- Як літаратуразнаўца ён пісаў вельмі цікавыя рэцэнзіі ў 20-я гады на літаратурныя зборнікі. Напрыклад, таго ж самага Янкі Быліны і Казіміра Сваяка. Рэцэнзіі сапраўды вельмі цікавыя, я сказаў бы вельмі аб'ектыўныя. Ён не баяўся зрабіць нейкія крытычныя заўвагі, яны, дарэчы, вельмі-вельмі істотныя. А як публіцыст, то тут на некалькі галін рассякаецца: як тэолаг, як гісторык рэлігіі і як краязнаўца. Вельмі шмат краязнаўчых артыкулаў прысвечана непасрэдна Гродзеншчыне.

«Ролю асобы Уладзіслава Талочкі ў беларускім нацыянальным руху цяжка пераацаніць,» -- мяркуе Янка Трацяк. Так казаў у пачатку стагоддзя пра Уладзіслава Талочку Адам Станкевіч: “Ул.Талочка быў кіраўніком, і галавой, і будзіцелем беларускага каталіцкага руху, як такога. Усё, што тады рабілася беларускае каталіцкае, гэта была яго справа. У Вільні беларусы-каталікі ў 1916 г. зрабілі першыя крокі, каб завесці беларускую мову ў касцеле і пры навуцы рэлігіі ў школе.”

Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гродна.

Фота Насты Сяменчык
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: