“Суседскія былі” Віктара Сазонава цяпер і па-польску

Гэтым разам у Бібліятэцы Беларускага Радыё Рацыя ў серыі “Трансгранічныя сцежкі” выйшла другая кніга беларускага гродзенскага аўтара Віктара Сазонава “Суседскія былі” (Bajdy sasiedzkie), перакладзеная на польскую мову Марцінам Рэмбачам.

У беларускай версіі кніга друкавалася пад рэдакцыяй Яўгена Вапы на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”. Фінансавую дапамогу ў выданні кнігі аказала Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства.

Да гэтага ў “Трансгранічных сцежках” у перакладзе Марціна Рэмбача выходзілі кнігі Віктара Сазонава “Занатоўкі кантрабандыста” і Міхаіла Андрасюка “Белы Конь”. А таксама польскамоўны твор Міхаіла Андрасюка “Вагон другога класа”.

Нядаўна ў Бібліятэцы Беларускага Радыё Рацыя выйшаў у перакладзе на польскую мову і Беларускі краязнаўчы каляндар Уладзіміра Хільмановіча.

Аўтар выдадзенага зараз твора “Суседскія былі” Віктар Сазонаў дзякуе за з’яўленне польскамоўнага варыянта “Суседскіх быляў” усім, хто спрычыніўся да супрацы над ім.

harodniaspring.org

Падзяліцца гэтай старонкай: