“Нёман” не інфармуе эколагаў адносна новай вытворчасці
Адміністрацыя шклозавода “Нёман” ігнаруе запыты на прадастаўленне інфармацыі адносна экалагічнай бяспекі новай вытворчасці шкловаты ў Бярозаўцы. У адказ на адпаведныя запыты жыхароў горада, грамадскіх актывістаў і эколагаў кіраўніцтва прадпрыемства альбо маўчыць, альбо дасылае адпіскі.
У сувязі з гэтым у Лідскім раённым судзе разглядаецца грамадзянская справа ў дачыненні да адмінстрацыі шклозавода “Нёман”, аб непрадастаўленні адпаведнай інфармацыі, якая тычыцца выканання экалагічных нормаў новай вытворчасці. Ісцец - спецыяліст экалагічнага права Сяргей Магонаў збіраецца таксама дабівацца правядзення грамадскіх слуханняў па пытанні будаўніцтва вытворчасці шкловаты ў Бярозаўцы:
- Орхуская канвенцыя парушана ў той ступені, што павінна было прайсці абмеркаванне гэтага пректа з грамадскасцю. Нягледзячы на тое, што ў той фурмулёўцы пректа, як гэта зараз існуе ў завода, такі абавязак закладзены ў канвецыі.
Адміністрацыя шклозавода “Нёман” праігнаравала гэтую справу і нават не даслала законнага прадстаўніка, каб адстойваць свае інтарэсы ў судзе. Канчатковае судовае паседжанне па зыску Сяргея Магонава назначана на 6 сакавіка.
Андрусь Панямонаў, Радыё Рацыя. Фота аўтара.


















