Наіўнасць - гэта па-латыні дурнота.

Адзін са шматлікіх кандыдатаў у прэзідэнты, у прыватнасці ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, выступіў з адкрытым зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта і яшчэ у некалькі ўплывовых установаў. Нагодай для звароту стала 20‑я гадавіна абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Каб сказаць нешта болей, трэба спярша звярнуцца да сутнасці справы. Кастусёў асабіста перадаў тэкст звароту, у якім усё гаворыцца ўзнёсла, па-расійску высокапарна. Нельга праігнараваць гэты тэкст і таму яго цытую.

"Як і 20 гадоў таму, БНФ верны прынцыпам, абвешчаным у Дэкларацыі. У той жа час па‑ранейшаму застаюцца палітычныя сілы, якія гатовыя да рэвізыі нацыянальнага выбару, што быў зроблены беларусамі дваццаць год таму. Імперскія амбіцыі, скіраваныя супраць прынцыпаў Дэкларацыі 27 ліпеня, будуць асуджаныя на паразу незалежна ад формы выяўлення гэтага імперыялізму, нават калі ён апране ліберальную тогу", — мяркуе Рыгор Кастусёў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ наіўны, бо ён заклікаў нарэшце правесці у Беларусі справядлівыя выбары. "Я заклікаю ўсе палітычныя сілы краіны, партыі, дзяржаўныя і грамадскія структуры аб’яднаць намаганні і не дапусціць нарастання пагрозаў дзяржаўнаму суверэнітэту нашай краіны. Гэта магчыма толькі пры ўмове правядзення бліжэйшай выбарчай кампаніі ва ўмовах дэмакратычнай канкурэнцыі і свабоды выбару. Калі кампанія будзе весціся па звыклым адміністратыўна‑рэпрэсіўным сцэнары, то гэта зробіцца важкім козырам у руках знешніх сілаў, якія зацікаўленыя у дэстабілізацыі і разбурэнні нацыянальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, з мэтай штучнага стварэння падставаў для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны".

Гляньце, колькі Кастусёў наплёў. Можа гэта і слушнае, толькі гэта такое слушнае, як заявіць, што два плюс два будзе чатыры. Справялівыя выбары у Беларусі, нават самыя справядлівыя ў свеце, ні у чым не дапамогуць перамагчы Лукашэнку. Нават тая падтрымка ці непадтрымка з боку Расіі нічога не вырашыць. Беларусы па свайму менталітэту хочуць мець гаспадара. Гэта можа быць расійскі цар, польскі кароль, ці цяперашні прэзідэнт. Ім усё роўна: мае быць гаспадар, а гаспадар усё найлепей ведае. Гаспадар як звычайна паводзіць сябе правільна, а калі нешта пайшло не так, дык вінаватыя тыя злыдні, памочнікі, міністры ці сакратары.

Няхай шаноўны Спадар Кастусёў, гэтак і іншыя кандыдаты, не выстаўляе сябе на смех. Ён набярэ максімум 1-2 працэнты галасоў. Можа ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ён стане больш вядомым. Аднак большая вядомасць не азначае галоўнага - стаць прэзідэнтам. 

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Каментары

Вельмі слушна, спадар

Вельмі слушна, спадар Кастусь! Вельмі цікава было б пачытаць ня менш эмацыйны і разгромны матэрыял пра Някляева!!!

(...) жывеце у невядомай

(...) жывеце у невядомай прасторы. партыі зараз важна вылучэнне свайго кандыдата дзела умацавання фронту і папулярызацыі нацыянальных каштоўнасцяў. дзеля абнаўлення фронту! і таму слушна што фронт вылучыў свайго кандыдата бо толькі так магчыма яго узмацніць. а усялякія наезды на кастусёва гэта наезды на маладую каманду фронту бо сённяшні фронт гэта не вячоркаўскі фронт і хлопцы рэальна заняліся яго рэфармаваннем.

БНФ сучасны - гэта, канечне,

БНФ сучасны - гэта, канечне, тры звычайныя літары. Раскол аб якім усе разаз кажуць адбыўся ў снежні 199 года, тады усе сучасныя так званыя патрыёты і фронтаўцы пайшлі за грашмі правакатараў і спцслужбаў і тыя ж Баршчэўскі, Вячорка, Івашкевіч былі галоўнымі завадатарамі, а такія сучасныя барацьбіты за фронт усё тады добра ведалі. Добры кавалак тады ўзялі ўсе. Цяпер рэсурс скончыўся і зноў сваркі. Сваркі каля мёртвага цела. Калі пытаюць - які Янукевіч, адказ - ніякі, нулявы, поўнае зэро. Што можа Кастусёў - ды не больш 1% на выбарах, што такое сучаны БНФ - мёртвае цела, ад якога смроду ды і ўсё. Нішчылі фронт усе, хто ў 1999 годзе пайшоў за Ганс Вікам, усе яны і ёсць злачынцы і барацьбіты антынацыянальнай ідэі, яны панішчылі ўсё. Цяпер жа сыходзяць з партыі, даюць громкія заявы - проста ўмываюць рукі, проста спрабуюць хоць трохі сябе абяліць, але ўсё марна, усё. Пасля 1999 года вялікія сродкі накіроўваліся на Мінск і яе рэгіёны, на Гродна і яе рэгіёны і Брэст і мясцовыя рэгіёны. У сярэдзіне 2000-х проста жыру бясіліся ад сродкаў, розных семінараў, сходаў, выездаў за мяжу, рабілі пір. Цяпер прышоў час збіраць камяні і аказалася, што пазжэралі нават свае рукі. Калі б быў мастаком, то я б намаляваў такі б малюнак: ПІР, ДЗЕ УСЕ ТАК ЗВАНЫЯ ФРОНТАЎЦЫ ГУЛЯЮЦЬ, ЖЫВУЦЬ У СВАЕ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ, ТАКІЯ ІУДЫ, РАДЫЯ, СТВАРАЮЦЬ ІЛЮЗІІ ДЛЯ ГРАМАДЗЯНАЎ, МОЛ МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ І ДЛЯ СЯБЕ, а пасля рэзкі перапад і цемра, адная цемра, пагрызеныя рукі, паўсюль смрад і хто яшчэ можа той апраўдывае сам сябе. Вось такі жудасны вынік.

параіў бы ўсім

параіў бы ўсім блогерам-геніям пасьля звышчалавечага напружаньня інтэлекту дзеля крытыкі і бэшчаньня ўсіх тых, хто хаця б неяк спрабуе зьмяніць летаргічна-апатычную сітуацыю ў краіне, прапанаваць просьценькі такі шлях выхаду з лукашэнкавага балота, з тым жа імпэтам, зь якім атрымліваецца крытыкаваць... варыянт - шляхам крэмзаньня прымітыўных блогаў - не прапаноўваць...

Да уж, Кастусь Бандарук

Да уж, Кастусь Бандарук сказаў як адрэзаў: наіўнасьць - дурнота. Але ж гора Кастуся Бандарука палягае ў іншым :)"Адзін са шматлікіх кандыдатаў у прэзідэнты" папросту нагадаў у сваёй заяве вельмі важную рэч: сувэрэнытэт Беларусі насамрэч магчымы толькі пры наяўнасьці дэмакратычнага палітычнага рэжыму. І гэтае "два плюс два будзе чатыры" зусім не відавочнае для тыя бларускіх дэмакратаў, якія цяпер пагадзіліся пайсьці пад шыхту фінансаваных (і заплянаваных!) з масквы кампаніяў. Рыгор Кастусёў - кандыдат які не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

антыспам
Гэты тэст мае на мэце праверку, ці Вы – напэўна чалавек, і засцерагчы нас такім чынам ад аўтаматычнай рассылкі нежаданага спаму.
3 + 10 =
Рашыце гэтую просценькую задачку ды ўвядзіце вынік, прыкладова для 1 + 3 увядзіце 4