Яшчэ адна АЭС з'явіцца каля Беларусі

Новую атамную электрастанцыю плануюць пабудаваць у Смаленскай вобласці.

Пра гэта ў пачатку лютага заявіў гендырэктар Росатама Сяргей Кірыенка. Першы блок замяшчэння Смаленскай АЭС-2 павінен пачаць выпрацоўваць энергію ў 2024 годзе.

Пры гэтым спыняць дзеючую САЭС да 2024 года ніхто не збіраецца, наадварот, у развіццё існуючых магутнасцяў і ў падаўжэнне працы трох энергаблокаў за сем гадоў інвестуюць парадку 45 млрд расійскіх рублёў.

Мяркуецца, што САЭС-2 будзе размяшчацца ў раёне в. Пяцідворкі, непадалёк ад аддзеючай атамнай станцыі. У гэтым годзе інвестпраект Росатама аддадуць на ўзгадненне ў адміністрацыю вобласці. Калі ў рэгіянальных уладаў не будзе нараканняў, то ў 2016 пачнецца стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыі. Актыўная фаза будаўніцтва запланаваная на 2018 год. 

charter97.org

Падзяліцца гэтай старонкай: