Улады ЗША ўпершыню за 30 з лішнім гадоў дазволілі пабудаваць два новыя атамныя рэактары

Амерыканскі рэгулятар упершыню з 1978 году ўхваліў будаўніцтва ў ЗША новага атамнага рэактара, паведамляе агенцтва Associated Press.

Большасць членаў камісіі па кіраванні дзейнасці ў галіне атамнай энергетыкі (NRC) прагаласавалі за прадастаўленне ліцэнзіі кампаніі Southern Co на пабудову двух энергаблокаў для атамнай электрастанцыі імя Эльвіна Вогтла у штаце Джорджыя. Чакаецца, што цалкам завершаны гэтыя рэактары будуць у 2016-м і 2017 гадах.

Апошні раз NRC давала згоду на пабудову рэактара ў 1978 годзе - усяго за год да аварыі на АЭС у штаце Пэнсыльванія. Тады ў выніку спалучэння тэхнічных няспраўнасцяў, парушэнняў рамонтных i эксплуатацыйных працэдур і няправільных дзеянняў персаналу адбылося частковае расплаўлення ядзернага паліва. Хоць гэты інцыдэнт не прывёў да чалавечых ахвяр або істотнай шкоды для навакольнага асяроддзя, у ЗША пачалася шырокамаштабная кампанія, вынікам якой з'явілася паступовая адмова ад будаўніцтва новых энергаблокаў.

Пасля катастрофы на «Фукусіме» ў многіх краінах загаварылі пра адмову ад атамнай энергетыкі. 

gazeta.ru

Падзяліцца гэтай старонкай: