У Польшчы даражэюць лекі
Больш чым на 10 % падаражэлі лекі, якія можна набыць у польскіх аптэках без рэцэпта.
Фармацэўты лічаць, што гэта звязна з новым Законам аб кампенсацыі лекаў. Раней лекі з частковай альбо поўнай кампенсацыяй складалі 1/3 вартасці прададзеных лекаў. Каб кампэнсаваць сабе страты, аптэкі пачалі павышаць цэны на лекі й іншыя тавары, што адпускаюцца без рэцэпта.
На думку прадстаўнікоў прафсаюза фармацэўтычнай галіны, аптэкары надалей будуць падвышаць цэны да тае пары, пакуль набыўцы будуць пагаджацца на далейшае падвышэнне коштаў.


















