У Беларусі пачаў працаваць тэлефон даверу для дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ўвёў новую паслугу — агульнанацыянальны тэлефон даверу для дзяцей.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя, лінія прызначана для аказання бясплатнай псіхалагічнай дапамогі дзецям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Асобныя звароты будуць перанакіроўвацца ў кампетэнтныя органы і арганізацыі.

Нумар тэлефона даверу для дзяцей: 8-801-100-16-11. 

БелаПАН

Падзяліцца гэтай старонкай: