Цацкі пратэставалі супраць Лукашэнкі на плошчы Незалежнасці

Моладзь кампаніі «Гавары Праўду» правяла яркую акцыю на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках.

Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення палітвязняў і нават ШОС!

«Плюшавыя пратэстанты былі затрыманыя міліцыяй. Верагодна, адміністратыўныя справы супраць іх заводзіцца не будуць», — адзначаюць арганізатары акцыі.

Наша Ніва

Падзяліцца гэтай старонкай: