Развітанне з Віславай Шымборскай
Сціплыя, без пафасу, такія як паэтэса сама іх зрабіла б сабе, будуць паховіны Віславы Шымборскай.
Лўрэатка Нобелеўскай прэміі будзе пахавана ў сямейнай магіле на Ракавіцкіх могілках у Кракаве. У апошнюю дарогу правядуць яе прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы й госці з цэлага свету.
Паховіны пачнуцца ў 12 гадзін паводле польскага часу. І тады замест традыцыйнага гейналу з вежы Марыяцкага касцёла прагучыць музыка, напісаная на верш Шымборскай „Nic dwa razy” („Нічога не адбываецца двойчы”).
На ўрачыстасьці паховін з кароткай прамовай выступіць прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі, мэр Кракава Яцэк Майхроўскі й самы блізкі супрацоўнік Віславы Шымборскай Міхал Русінэк.
Увечары ў Музеі сучаснага мастацтва ў Кракаве адбудзецца вечарына, прысвечаная наблістцы.
Віслава Шымборска памерла 1 лютага на 89 годзе жыцця.


















