Пра нас

Радыё Рацыя 1999-2002
Праца па стварэнні  радыё для Беларусі пачалася ў  Польшчы ў 1997 годзе. У стварэнні  радыёстанцыі ўдзельнічаў Беларускі  саюз у Польшы і Беларуская асацыяцыя  журналістаў з Беларусі.
У 1999 годзе Радыё  Рацыя распачало вяшчанне на кароткіх і FM-хвалях. У 2001 радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі. 1 кастрычніка 1999 ў эфір пайшлі першыя гукі Радыё Рацыя на кароткіх хвалях з перадатчыка размешчанага пад Варшавай, а ў лістападзе 1999 прайшла
трансляцыя сігналу з Беластоку на частоце 105,5 FM, якое ахоплівала сваім абсягам толькі Беласток і найбліжэйшую ваколіцу. У эфір выходзілі пераважна інфармацыйна-публіцыстычная перадачы.
З сярэдзіны 2002 пачаўся трохгадовы перапынак у  трансляцыі.

Радыё Рацыя 2006-2008
15 лютага 2006 быў створаны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў беластоцкую рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя. 22 лютага ў эфір выйшаў першы двухгадзінны інфармацыйна-публіцыстычны блок на сярэдняй хвалі з перадатчыка вялікай магутнасці пад Катавіцамі. “Вы слухаеце Радыё “Рацыя” – голас свабоднай Беларусі, радыё, якое для
беларусаў робяць беларусы ў вольным свеце”. - менавіта гэтымі словамі пачаўся абноўлены эфір.
З 27 красавіка 2006 на FM-частаце выходзіць у эфір кругласутачная праграма з перадатчыка ў Беластоку. З 1 чэрвеня Радыё Рацыя выпускае сваю праграму на сярэдняй хвалі з перадатчыкаў у Вільні, а з 1 жніўня - у Коўне. У эфірнай сетцы пераважаюць інфармацыйна-публіцыстычнай
праграмы, штодзённа транслююцца карэспандэнцыі з Беларусі, якія змяшчаюць шырокі спектр палітычнай, гаспадарчай, грамадскай і культурнай інфармацыі.
У ліпені 2006 г. Беларускае Радыё Рацыя пачало кругласутачнае вяшчанне ў Інтэрнэце. Летам 2007 года рашэннем нацыянальнай Рады па тэлебачанні  і радыёвяшчанні Польшчы частата  105,1 FM станцыі, якая ахоплівала толькі Беласток, была замененая на частату 98,1 FM ( з перадатчыка ў
Крыніцай пад Беластокам у магутнасцю 35 kW) якая зараз ахоплівае значную частку Гарадзеншчыны: Гародня, Шчучын, Ваўкавыск, Масты, Бераставіца, а таксама частку Берасцейшчыны. На той жа частоце 98,1 FM ахоплена таксама ўся тая частка Беласточчыныі на якой пражывае беларуская нацыянальная меншасць.
У лістападзе 2009 года Беларускае Радыё Рацыя распачало  вяшчаць на частоце 99,2 FM з Белай-Падляшскай (ахапіўшы Брэст і памежную тэрыторыю) у кірунку Высокага - Маларыты. Такім чынам Беларускае Радыё Рацыя ёсць першым незалежным трансгранічным беларускім радыё ў абсягу якога знаходзіцца ўся Польска-Беларуская мяжа. Беларускае Радыё Рацыя з'яўляецца першым кругласутачным незалежным вяшчаннем якое дае магчымасць слухаць радыё звыш 1,5 млн. слухачоў па абодвух баказ мяжы.
Слухачамі Радыё Рацыя з'яўляюцца таксама турысты, кіроўцы аўтамабіляў з усёй Беларусі перасякаючыя польска-беларускую мяжу на пераходах: Кузьніца-Брузгі, Баброўнікі-Бераставіца, Палоўцы-Пяшчатка, Тэрэспаль-Брэст.
У гадах 1998 - 2002 у  склад кіраўніцтва Радыё Рацыі  уваходзілі: Яўген Вапа (старшыня ўправы), (Жана Літвіна і Віктар Стахвюк намеснікі старшыні ўправы). Прадстаўнікамі ўласніцкай структуры з'яўляліся: Алег Латышонак (як прадстаўнік Беларускага саюза ў Польшчы) і Зміцер Новікаў (як прадстаўнік журналісцкага асяроддзя Беларусі).
У 2006 годзе ў  выглядзе Беларускага інфармацыйнага цэнтра было абноўлена Беларускае Радыё  Рацыя, якое ўзначаліў Яўген Вапа. З восені 2006 года да канца сакавіка 2008 года Радыё Рацыя кіраваў Віктар Стахвюк. З мая 2008 года пасаду праграмнага дырэктара Радыё Рацыя заняў вядомы радыёжурналіст Яраслаў Іванюк.

Радыё Рацыя  сёння
2008 год для  Рацыі пачаўся з сур'ёзных праблемаў - ціск з боку КДБ на журналістаў, правакацыі. У сакавіку 2008 года цягам некалькі дзён журналісты Рацыі былі пад моцным ціскам з боку ўладаў. Вынікам стаў разгром офісу Радыё Рацыі ў Мінску.
Летам 2008 года некалькі журналістаў Рацыі звальняюцца, заяўляючы аб немагчымасці працы на радыё. Як паказаў час, то гэта было падобна на пэўныя правакацыі.
Пасля ўсіх гэтых  падзеяў на Рацыі пачынаецца стабілізацыя творчай і адміністрацыйнай дзейнасці.
За ўвесь час  сваёй працы журналістам Радыё  Рацыя МЗС Беларусі адмаўляе ў акрэдытацыі, што выклікае папярэджанні адміністрацыйнага характару з боку пракуратуры і КДБ.

Імёны Рацыі

Адміністрыцыя:

Яўген Вапа - старшыня ўправы суполкі, галоўны рэдактар
Пётр Янкоўскі - намеснік старшыні суполкі ўправы па эканамічна-адміністрацыйных справах.

Марцін Рэмбач - дырэктар па справах прамоцыі і  развіцця радыё.
Віктар Сазонаў - прамоцыя радыё.
Арнольд Точыскі - прамоцыя радыё.

Віталь Рачкоўскі - кіруючы па справах тэхнічна-вяшчальных.

Журналісты і  аўтары:

Яраслаў Іванюк - праграмны дырэктар.

Міхал Андрасюк - журналіст, ді-джэй, аўтар перадачы "Ці можна жыць без?", вядучы "Падляшскага  канцэрту пажаданняў".

Алесь Аркуш - аўтар  праграмы "Жыццё з літаратурай", адказны за сайт.

Наста Александровіч - адказная за сайт.

Кастусь Бандарук - аўтар праграмы "Крыначка".

Сяргей Будкін - аўтар музычнай праграмы "Музыка тыдня" , журналіст.

Аляксандар Каверкаў і Таццяна Парашунтава - аўтары праграмы "Пункціры".

Эля Бура - аўтарка  праграмы "Казкі малышам".

Ганна Васілевіч - журналістка.

Кастусь Вансяцкі - журналіст.

Мілана Вераснюва - аўтарка праграмы "Музычны веер", "Таямніцы імёнаў", ді-джэй.

Зміцер Вайцюшкевіч  і Максім Жбанкоў - аўтары праграмы "Мачо-клуб".

Вацлаў Галімскі - журналіст.

Барыс Гарэцкі - журналіст, суаўтар праграмы з Наталляй Якавенка "Палітыка дэ-факта"

Наталля Герасімюк - аўтарка праграмы "Культурнае бязмежжа...", журналістка, штодня вядзе культурную афішу.

Антон Разумоўскі - журналіст, вядучы праграмы "Аўта-топ", агляд спартовых навінаў.

Аляксей Красоўскі - журналіст.

Таццяна Заміроўская - аўтарка праграмы "Ад джаза да Баха".

Яна Запольская - аўтарка праграмы "Шчыра за гарбатаю", "Агляд беларускага інтэрнэта", журналістка.

Ілона Карпюк - аўтарка праграмы "Словы з музыкай", ді-джэй.

Зміцер Кісель (малодшы) - журналіст, адказны за сайт.

Алесь Краўцэвіч - аўтар праграмаў "Спакон вякоў", "Дэмакратыя без рэтушы".

Зміцер Косцін - журналіст, аўтар праграмы "З Бацькаўшчынай у сэрцы", вядучы "Падляшскага канцэрту пажаданняў"

Андрэй Мялешка - адказны за сайт.

Віктар Парфёненка - журналіст.

Паліна Прысмакова - аўтарка праграмы "Цягнік падзей", "Тыдзень у Еўропе", ді-джэй.

Ян Роман - журналіст.

Валя Лаеўская - журналістка.

Сяргей Скулавец - ді-джэй, журналіст, аўтар праграмы "Вынікі тыдня".

Кірыл Смяглікаў - аўтар праграмаў "Кіна прэм'ера", "Інтэлектуальная сфера", ді-джэй.

Жорж Кунцэвіч і Яніна Стэфанчук - аўтары праваабарончай праграмы "Людзьмі звацца".

Міхась Сцепанюк - журналіст, аўтар праграмы "Падляшскі тыдзень".

Алег Хаменка - вядучы праграмаў "Радыё Тузін  хітоў", "Фолк-брама".

Уладзімір Хільмановіч - аўтар праграмы "Краязнаўчыя  кропкі", "Імёны Гародні" у  суаўтарстве з Андрэям Чарнякевічам, агляд спартыўных навінаў.

Ганна Шайкоўская - журналістка, вядучая "Падляшскага канцэрту пажаданняў".

dj zona - аўтар праграмы "Сусветны хіт", "Басовішча  на заўсёды".

Супрацоўнікі:

Галіна Беденічук - сакратар.
Альжбэта Тышук - бухгалтэр.
Павел Адамскі - тэхнічная база.
Кшыштаф Ангельчык - тэхнічная база, гукач.
dj zona - тэхнічная  база, гукач.
Яўген Маліноўскі - тэхнічная база, гукач.
Андрэй Назараў - тэхнічная база.
Стэфан Свярубскі - тэхнічная база.
Віктар Стахвюк - вяшчальна-тэхнічны кансультант управы.

Памяць Рацыі

За сваю даволі малую гісторыю існавання калектыў Радыё Рацыі згубіў двух выбітных журналістаў Беларусі. 30 верасня 2005 года памёр Зміцер Кісель, якому  было ўсяго 43 гады. 1 кастрычніка 2009 года ў Беластоку ў свае 40 год памірае  Альгерд Невяроўскі.

Радыё Рацыя: спонсар  і партнёр

З самаго пачатку, Радыё Рацыя выступіла як інфармацыйны спонсар і партнёр. Але толькі ў часы вяртання (з 2006) Рацыя больш  пашырыла сваю спонсарскую падтрымку. Як інфармацыйны партнёр, Беларускае Радыё Рацыя патрымлівае: грамадскую кампанію "Будзьма", штогод сумесна з Беларускай Асацыяцыяй Студэнтаў (БАС) ладзіць моладзевы фестываль "Басовішча", падтрымлівае інфармацыйна шматлікія грамадска-асветніцкія акцыі Маладога Фронту ды іншых грамадскіх аб'яднанняў ды партыяў. Падрымлівае розные канцэрты, у гэтым годзе у прамым вяшчані выпускала "Амбасовішча", "Басовішча" і інш. Вялікі ўнёс Рацыі сумесна з тыднёвікам беларусаў у Польшчы "Ніва" у развіццё выдавецтва кніг пра малавядомыя падзеі, успаміны розных дзеячаў і інш. Акрамя гэтага,
сотні іншых, больш малых праектаў.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ
вул. Цепла 1/7 15-472 Беласток
e-mail: info@racyja.com
тэл. сакратарыяту ++48-85-676-80-20 Skype: racyja
тэл. для слухачоў у студыі +48 85 654 51 51
тэл. для SMS у студыі +48 511-66-11-99
тэл. рэдакцыі +48 85 676 80 24

тэл. для слухачоў з Беларусі +375 29 333 11 643

fax: +48-85-676-80-25