Памёр сябра КХП-БНФ Пятро Шашкель

Сёння, а 18-ай гадзіне, Беларусь страціла Пятра Пятровіч Шашкеля. Яму было 67 гадоў.

Гэты чалавек усё жыццё быў адданы роднаму краю, быў актывістам КХП-БНФ, даглядаў за Курапатамі і іншымі падобнымі мясьцінамі, даносіў людзям каштоўную інфармацыю праз кнігі ды брашуры, імкнуўся зрабіць нашую краіну крышку больш беларускай, што ў яго і атрымлівалася…» — паведаміў у сваім фэйсбуку кніжны распаўсюднік Алесь Мазанік.

Сям’я Пятра Шашкеля была рэпрэсаваная ў 1946, калі хлопцу было ўсяго 2 гады, а ягонаму брату ўвогуле 2 месяцы. «Мы былі асуджаныя да 5 гадоў ссылкі. Кінутыя ў Баранавіцкую турму КДБ „Крывое кола“, а потым была перасыльная турма ў Воршы. І этапам у Сібір. Разам з маці. Бацька быў раней забраны, і мы нават не ведаем, дзе пахаваны. Бог злітаваўся над намі — удалося выжыць. Мы рэабілітаваныя толькі ў 1996, праз 50 гадоў!» — успамінаў сп. Шашкель.

Ад 1988 ён не прапускаў ніводных Дзядоў. 

ЗП

Падзяліцца гэтай старонкай: