Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў Халменколене
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на 10 км, што адбылася 4 лютага ў нарвежскім Халменколене падчас 7-га этапу Кубка свету.
Спартсменка пайшла на дыстанцыю другой і фінішавала з вынікам 31 хвіліна 22,5 секунды. Яна прабегла два штрафныя кругі (0+0+2+0). У гонцы, як і двума днямі раней у спрынце, першынствавала немка Магдалена Нойнер (30.31,1; 0+1+1+0), на другой пазіцыі расіянка Вольга Зайцава (+36,5; без промахаў; стартавала шостай).
Людміла Калінчык заняла 36-е месца (35.46,3; 0+0+1+0; стартавала 44-й), Надзея Скардзіна — 37-е (35.46,9; 0+0+0+2; 48), Анастасія Дубарэзава — 43-е (36.09,9; 1+0+2+3; 34), Ірына Крыўко — 49-е (36.53,0; 0+0+1+1; 56).
У агульным заліку Кубка свету наперадзе Нойнер (816 ачкоў), Домрачава (741) і нарвежка Тора Бергер (651). Дубарэзава на 26-м месцы (176), Скардзіна — на 39-м (116), Калінчык — на 42-м (102), Крыўко — на 86-м (1).
Сёння адбудзецца мужчынская гонка пераследу на 12,5 км, 5 лютага — гонкі з масавым стартам, якімі завершыцца этап.
Паведамляе БелаПАН.


















