БРСМ прарваўся ў Страсбург
Кіраўніка арганізацыі Ігар Бузоўскі паўдзельнічаў у семінары Рады Еўропы.
Як піша «Белорусская нива», ён узяў удзел у семінары маладых парламентароў і моладзевых лідараў, які праводзіцца пад эгідай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Раней прадстаўнікі БРСМ удзелу ў падобных мерапрыемствах не бралі.
Бузоўскі кажа, што яму ўдалося асабіста пагутарыць з новым кіраўніком Рады Еўропы Жан-Клодам Міньёнам.
Кіраўнік БРСМ спытаўся, як пасля яго абрання павінны развівацца адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Міньён, па словах Бузоўскага, выказаўся за тое, каб нашы адносіны набылі форму дыялогу.
Бузоўскі не падпадае пад візавыя абмежаванні, уведзеныя Еўрасаюзам супраць лукашэнкаўцаў, якіх у Еўропе абвінавачваюць у парушэннях правоў чалавека.


















