Амерыканскія аналітыкі: Беларусь інтэгруюць у 2015 годзе
Амерыканскі аналітычны цэнтр "Стрэтфар" ("Stratfor") аналізуе бліжэйшыя перспектывы адносін Беларусі і Украіны з Расіяй.
Пра гэта паведамляе Радио «Свабода».
"Абедзве дзяржавы супрацоўнічаюць з Масквой, але ўзровень іх супрацоўніцтва розны. Украіна разумее неабходнасць цесных сувязяў з Расіяй, але лівіруе паміж Расіяй і Захадам, каб атрымаць як мага больш выгод. Беларусь, якая па палітычных прычынах у значнай ступені ізаляваная ад Захаду, з'яўляцца членам Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам і мае найбольшыя шанцы быць ўцягнутай у еўразійскі Саюз", - гаворыцца ў аналізе "Stratfor".
Што тычыцца будучыні Беларусі, то аналітыкі цэнтра не бачаць для яе іншага выбару, як прытрымлівацца стратэгіі Расіі, якая зноў набывае сілу. "Гэта робіць абмежаванымі магчымасці Мінска атрымліваць падтрымку з боку іншых дзяржаваў. Такім чынам, Расія будзе працягваць інтэграваць Беларусь і рухацца да стварэння ў 2015 годзе Еўразійскай саюза", - робяць выснову амерыканскія аналітыкі.
Пасля правалу перамоваў Украіны з ЕС з-за зняволення былога прэм'ера Юліі Цімашэнкі, аслабела і процівага Кіева супраць Масквы, што паставіла краіну ў цяжкае становішча. "Высокія цэны на расійскі газ вядуць да фінансавага крызісу, так што гэта толькі пытанне часу, калі Украіна вымушаная будзе аддаць Расіі кантроль або доступ да сваёй энергетычнай сістэмы ў абмен на зніжэнне коштаў. Гэта яшчэ больш аслабіць магчымасці манеўру для Кіева і прывядзе да таго, што - хоча таго Украіна ці не - яна будзе вымушаная ў рэшце рэшт ўлічваць расійскія інтарэсы", - заключаюць аналітыкі амерыканскага цэнтра "Stratfor".


















